Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне «Русскому радио»


Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне ТАА «Рэдакцыя радыёпраграмы «Русское радио».

У міністэрстве заявілі, што «падставай для вынясення папярэджання паслужыла невыкананне ў дзейнасці названай радыёпраграмы заяўленай спецыялізацыі». Тым самым нібыта былі парушаны патрабаванні артыкулаў 14 і 29 Закону аб СМІ.

Артыкул 14 згаданага закону датычыць перарэгістрацыі СМІ, а артыкул 29 − статусу заснавальнікаў СМІ.

Рэдакцыі «Русского радио» прадпісана не пазней за 15 чэрвеня гэтага года зліквідаваць дапушчаныя парушэнні, адзначылі ў міністэрстве.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў