Сінод РПЦ аператыўна зацвердзіў адстаўку «апазіцыйнага» архіепіскапа з Горадні


Архіепіскап Арцемій.
Фота: newsbel.by

9 чэрвеня Сінод расейскай праваслаўнай царквы зацвердзіў адстаўку архіепіскапа Гарадзенскага Арцемія, пра якую за дзень да таго прасіў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веньямін.

«Святы Сінод пастанавіў залічыць архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія на супакой праз стан здароўя згодна з хадайніцтвам Сіноду Беларускага экзархату, вызначыўшы месцам перабывання правялебнаму архіепіскапу Арцемію горад Менск», – гаворыцца ў паведамленні Маскоўскага патрыярхату.

Гарадзенскім і Ваўкавыскім епіскапам прызначаны епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, які вызвалены ад кіравання Слуцкай епархіяй.

Часовае кіраванне Слуцкай епархіяй даручылі Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Менскаму і Заслаўскаму Веньяміну.

Hавiны
Архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага адхілілі ад пасады. Ён крытыкаваў жорсткасць уладаў пасля выбараў
2021.06.09 12:49

Нагадаем, што на Сінодзе 8 чэрвеня епіскапы і архіепіскапы Беларускай праваслаўнай царквы пастанавілі адхіліць ад пасады архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.

Айцец Арцемій у шэрагу заяваў пасля прэзідэнцкіх выбараў крытыкаваў жорсткасць уладаў. Ён казаў на службе 16 жніўня 2020 года, што ўладам «на каленях трэба стаяць за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню». Ён закранаў палітычныя тэмы і ў пазнейшых прамовах. Матушка Гаўрыіла з жаночага манастыру, у сваю чаргу, цалкам падтрымала курс Аляксандра Лукашэнкі ды ягоныя метады.

Hавiны
Канфлікт у Гарадзенскай епархіі: ігумення Гаўрыіла супраць епіскапа Арцемія
2020.09.21 19:07

МГ belsat.eu

Стужка навінаў