Уздоўж мяжы з Беларуссю ўкраінцы паставілі новыя білборды і ўключылі гімн


У Дзень Перамогі 9 траўня на ўкраінска-беларускай мяжы з’явіліся білборды, а на некаторых пунктах пропуску ўкраінскія памежнікі ўключылі гімн. 

Білборд на ўкраінска-беларускай мяжы. Крыніца: Белсат

«Разом перемогли фашизм, разом переможемо рашизм», – напісана на білбордах, якія бачаць беларускія памежнікі.

На іх выявы людзей пад жоўта-блакітным і бел-чырвона-белым сцягамі.

Білборд на ўкраінска-беларускай мяжы. Крыніца: Белсат

Таксама раніцай 9 траўня ў пунктах пропуску Прыкладнікі, Вычаўка, Гарадзішча, Копішча, Выступавічы, Пераброды гучаў украінскі гімн.

Мэта гэтай акцыі – нагадаць беларускаму боку пра сумесную барацьбу падчас Другой сусветнай вайны, патлумачылі «Белсату» арганізатары.

Такая акцыя на ўкраінска-беларускай мяжы праходзіць не ўпершыню. Раней украінскія і беларускія памежнікі ўжо ставілі розныя плакаты пра нелюбоў да акупантаў супраць адзін аднога.

Білборды на мяжы Беларусі і Украіны. Калаж: «Белсат»

Яшчэ раней дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў у прапагандысцкім сюжэце з беларуска-украінскай мяжы, пра тое, што у лесе з украінскага боку ўсталяваны манекен, які ўяўляе сабой павешанае на дрэве пудзіла ў расейскай вайсковай форме. Быццам бы ўкраінцы называюць яго «Валера ў лесе» і гэта, маўляў, расейскі захопнік, забіты пад Кіевам. Беларускі памежны афіцэр назваў гэтую лясную інсталяцыю псіхалагічным уціскам на беларускіх вайскоўцаў.

Hавiны
Лукашэнкаўская прапаганда адказала ўкраінцам на білборды пра акупантаў і «Валеру ў лесе»
2023.03.12 18:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў