У Полацку судзяць спадара, які «цэлы год абражаў Лукашэнку»


У крымінальнай справе больш за 20 эпізодаў, паведамляе «Вясна».

Андрэй Патрэбка.
Фота: Вясна

У судзе Полацку і Полацкага раёну судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 КК).

Паводле абвінавачання, Патрэбка са злачынным намерам, выказваў адкрытую непрыязнасць і меў намер на публічнае прыніжэнне і абразу годнасці дзеючага прэзідэнта Лукашэнкі, у сацыяльнай сетцы ВКонтакте і «Аднакласнікі» неаднаразова размяшчаў розныя тэксты абразлівых паведамленняў. Усяго ў справе фігуруюць больш за дваццаць эпізодаў.

На пытанне пракуроркі, у сувязі з чым публікаваў каментары і чым гэта было абумоўлена, паведаміў суду, што яму не падабаецца стыль зносін Лукашэнкі, неяк заблытана ён усё кажа, ну а яшчэ больш з-за безадказнасці мясцовых уладаў.

Судовы працэс пачаўся 5 траўня. Сваю віну Андрэй Патрэбка ў судзе прызнаў цалкам.

Суддзя Віктар Баліка абвясціў перапынак да суботы, 14 траўня.

Размова
Навошта Лукашэнка дае інтэрв’ю пра вайну сусветным медыям?
2022.05.08 11:53

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў