Пад Харкавам загінуў грамадзянін Нідэрландаў, які ваяваў за Украіну


У баях пад Харкавам загінуў 55-гадовы добраахвотнік з Нідэрландаў Рон Вагелаар, паведамляе De Telegraaf.

Добраахвотнік з Нідэрландаў Рон Вагелаар.
Фота: Tijdvoornieuws

Ён ваяваў у складзе Украінскага замежнага легіёна і 4 траўня патрапіў пад артылерыйскі абстрэл пад Харкавам. Пра гэта паведаміў выданню іншы галандскі добраахвотнік, які служыў у адным падраздзяленні з Ронам.

Дачка загінулага напісала ў сацыяльных сетках: «Ён ніколі не шкадаваў аб сваім рашэнні. Ён быў шчаслівы, і ён адчуваў, што ён быў у правільным месцы.

Па словах прадстаўніка МЗС Нідэрландаў, пакуль ніякіх паведамленняў ад украінскіх уладаў не паступала.

Інтэрв’ю
Гісторык Алесь Пашкевіч: Рэжым адчувае сваю слабасць і шукае крыніцы для ўласнай легітымнасці ў мінулым
2022.05.09 15:45

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў