Чытачы belsat.eu даслалі відэа, на якім бачна як невядомыя жанчыны з чырвона-зялёнымі бутаньеркамі раздаюць грошы каля Кургану Бессмяротнасці ў Лідзе.
«Атрымаў 30 рублёў – і ў краму», – такія словы чуваць на відэа. Хто і за што раздае грошы – з роліку незразумела.
Паводле чалавека, які даслаў гэтае відэа, грошы выдаваліся пад роспіс нібыта за ўдзел у арганізаванай уладамі імпрэзе да Дня Перамогі ў Лідзе. Мітынг-рэквіем «Нам жыць і помніць» з ускладаннем кветак і вянкоў мусіў адбыцца як раз у мемарыяла Курган Бессмяротнасці.
Мясцовыя ўлады ўжо пракаментавалі відэа, якое хутка разышлося па інтэрнэту.
«Хто гэтыя жанчыны і што яны робяць у Кургана Бессмяротнасці, незразумела. Да арганізацыі свята адносіны яны не маюць. Мяркую, што гэта могуць быць і правакацыйныя дзеянні. Праверым», – патлумачыла onliner.by прэс-сакратар Лідскага райвыканкаму Марына Грыгорʼева.
ІІ belsat.eu