Палітзняволеная выйшла на волю пасля 105 дзён адміністратыўнага арышту


Анастасія Перавошчыкава разам з маці.
Фота: Белсат

9 траўня пасля 105 дзён адміністратыўнага арышту выйшла на волю гамяльчанка 32-гадовая Насця Перавошчыкава, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Анастасія Перавошчыкава была асуджаная за ананімныя фотаздымкі з бчб-сцягамі і плакатамі, яна адбывала пакаранне спачатку ў ІЧУ Гомля, а потым Буда-Кашалёва. Яе сустрэлі з кветкамі актывісткі з Гомля і маці Алена.

«Знайшлі 7 фотаздымкаў, якія былі выкладзеныя недзе ў чатах і нейкія сведкі адзначылі, што там ёсць я, хаця на фота не бачна твараў. І вось за кожны фотаздымак мне далі па 15 сутак», – распавяла Наста Перавошчыкава. Таксама яна распавяла пра тое, што яе падтрымлівала за кратамі: «Калі на волі, то недаацэньваеш ролю лістоў. Мне даслаў нехта з Менску тэлеграму, я яе перачытвала ў цяжкія моманты».

З 1 красавіка былі больш жорсткія ўмовы, распавяла палітзняволеная. «Забралі матрацы, коўдры, падушкі, абмяжоўвалі ў карыстанні кнігамі», – расказала Перавошчыкава.

Гісторыі
Гамяльчанка, якой прысудзілі 105 содняў арышту, застанецца за кратамі да 9 траўня
2021.03.17 14:10

ЛР belsat.eu

Стужка навінаў