Лукашэнка падпісаў дэкрэт на выпадак сваёй смерці


Суботнік Лукашэнкі. 17 красавіка 2021 года. Крыніца: president.gov.by

9 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».

Як паведамляе «Пул Первого», дэкрэт прадугледжвае, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, здзяйснення акту тэрарызму, вонкавай агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савету Бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэмʼер-міністр.

Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або вайсковае становішча, а Саветам Бяспекі вызначаецца пералік мер па іх забеспячэнні. Рашэнні Саўбезу, паводле дэкрэту, падлягаюць безумоўнаму выкананню.

Асноўным пытаннем мае быць правядзення выбараў, правядзенне якіх Савет Бяспекі прызначае з удзелам старшыняў аблвыканкамаў.

Дэкрэт уступае ў моц з моманту яго падпісання.

Hавiны
Галоўчанка заявіў, што трэба быць гатовымі ў тым ліку да магчымасці «фізічнай ліквідацыі кіраўніцтва краіны»
2021.05.04 15:02

Адзначым, што артыкул 89 Канстытуцыі Беларусі дэкларуе, што «ў выпадку вакансіі пасады прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі нававыбраным прэзідэнтам пераходзяць да прэмʼер-міністра».

Раней прэс-служба Святланы Ціханоўскай пракаментавала новы дэкрэт Лукашэнкі аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

«Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход», – паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

«Цяпер мы павінны скончыць пачатае і забяспечыць яго сыход у адпаведнасці з законнымі працэдурамі. Найлепшы спосаб – гэта перамовы аб новых выбарах», – цытуе словы Святланы Ціханоўскай прэсавая служба.

Hавiны
«Пачаў рыхтаваць свой сыход»: штаб Ціханоўскай пра новы дэкрэт Лукашэнкі
2021.04.25 09:56

МГ belsat.eu

Стужка навінаў