У Беларусі прыйшло воблака пылу з Сахары. І пакуль яшчэ трохі пабудзе


Пылавое воблака з пустыні Сахара зноў рухаецца над Еўропай. Пыл ужо дабраўся да краінаў Балтыі і поўначы Беларусі. Гэта адзначае тэлеграм-канал @nadvorie.

Сахара.
Фота: Luca Galuzzi / Wikimedia

Паводле яго, большая частка пылу пераносіцца ветрам у сярэдніх пластах атмасферы.

«Пра наяўнасць пылу сведчыць памаранчавы колер неба падчас заходу і ранішняга ўзыходу сонца», – гаворыцца ў паведамленні.

Чакаецца, што пыл з Сахары будзе над Беларуссю яшчэ пару дзён.

Паводле звестак Белгідрамету, 9 красавіка забруджанасць паветра вышэй за норму фіксавалася ў Гомлі, Жлобіне І Магілёве.

З прыходам пылу з Сахары ў Еўропу звязаныя таксама нетыповыя для красавіка тэмпературы паветра на кантыненце.

Метэаролагі раяць людзям быць асцярожнымі і прымаць меры для абароны, асабліва тым, хто пакутуе на алергію ці мае праблемы з дыханнем.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў