Байдэн падпісаў Закон аб прыпыненні нармальных гандлёвых стасункаў з Беларуссю


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў Закон аб прыпыненні нармальных гандлёвых стасункаў з Расеяй і Беларуссю і Закон аб спыненні імпарту расейскай нафты, які забараняе імпартаваць энергетычныя прадукты з Расейскай Федэрацыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дому.

Абодва законы звязаныя з агрэсіяй Расеі ва Украіне. Пазбаўленне Беларусі і Расеі статусу найбольшага спрыяння ў гандлі на практыцы дазваляе ўвесці больш высокія тарыфы на імпарт з дзвюх гэтых краінаў.

Напярэдадні законапраекты ўхваліў амерыканскі Кангрэс. Прэс-сакратар Белага дому Джэн Сакі раней паведаміла, што санкцыі – гэта «тое, што прэзідэнт падтрымлівае» і «да чаго заклікаў».

На гэтым тыдні адміністрацыя Байдэна таксама абвясціла аб санкцыях у дачыненні найбуйнейшых фінансавых інстытутаў Расеі і шэрагу асобаў, звязаных з расейскім кіраўніцтвам.

Еўразвяз таксама ўвёў пяты пакет санкцый супраць Расеі. Яны закранаюць і Беларусь. У прыватнасці, забараняюцца любыя расейскія і беларускія аўтатранспартныя перавозы тавараў на тэрыторыі ЕЗ, у тым ліку транзітам (забарона не датычыць шэрагу тавараў і аўтаперавозаў у гуманітарных мэтах). Таксама ўводзіцца забарона на дэпазіты, крыптакашалькі і продаж банкнотаў і каштоўных папераў, намінаваных у любой з валютаў дзяржаваў – чальцоў ЕЗ, у Расею і Беларусь любой фізічнай ці юрыдычнай асобе, арганізацыі або органу ў Расеі і Беларусі.

ВІДЭА
Санкцыі працуюць? Эканамісты разважаюць пра бліжэйшую будучыню беларускай эканомікі
2022.04.08 13:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў