Генпракурор завёў крымінальную справу «па факце генацыду насельніцтва Беларусі» ў гады вайны


Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, заявіў генпракурор Андрэй Швед, перадае БелТА.

«У мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі белых плямаў гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі мною ўзбуджаная крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі», – паведаміў Андрэй Швед.

Паводле Шведа, звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычныя факты.

Генпракурор Андрэй Швед.
Фота: Vladimir Nikolsky / Reuters / Forum

«Вынікі расследавання будуць пакладзеныя ў аснову ідэалагічнай вучэбна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы. Каб праз разуменне гісторыі зберагчы пераемнасць паміж пакаленнямі і памяць народу, вывучэнне генацыду беларускага народу варта ўпісаць ува ўсе абавязковыя адукацыйныя праграмы», – адзначыў генпракурор.

Таксама Швед распавёў пра планы звярнуцца з запытам у Нюрнбэрг з просьбай атрымаць доступ да матэрыялаў Нюрнбэргскага працэсу, каб вылучыць тыя звесткі і доказы, звязаныя з Беларуссю.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў