244-і дзень пратэстаў. Кніга Алексіевіч, справа па генацыду і прэмія Ліпая


Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца 243 дні. Беларусы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, спынення гвалту і пакарання вінаватых у прававым бязмежжы. У адказ рэжым узмацняе рэпрэсіі. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Святлана Алексіевіч заявіла, што піша кнігу пра падзеі ў Беларусі, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў

«Многія людзі тэлефануюць мне, дасылаюць свае ўспаміны», кажа пісьменніца.

Таксама Алексіевіч заўважыла, што беларусы жывуць «паміж дзвюма небяспекамі – Лукашэнкам і Расеяй».

«Мы хочам стварыць незалежную квітучую краіну. Але як? Я пісьменніца, не палітык, у маёй кнізе я шукаю адказ на гэтае пытанне», – заявіла Алексіевіч.

Hавiны
Святлана Алексіевіч піша кнігу пра паслявыбарчыя падзеі ў Беларусі
2021.04.09 09:24

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра новыя санкцыі

«Сёння пад міжнароднымі санкцыямі 327 саюзнікаў Лукашэнкі, сярод іх прапагандысты, суддзі і найбліжэйшыя «гаманцы».

Краіны Еўразвязу падалі свае прапановы па разглядзе ўвядзення санкцыяў супраць 197 чалавек і некалькіх дзясяткаў кампаній. Санкцыі могуць быць абвешчаныя ўжо праз адзін ці два тыдні».

Генпракуратура Рэспублікі Беларусь завяла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады ВАВ

Паводле генпракурора Андрэя Шведа, звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычныя факты.

Hавiны
Генпракурор завёў крымінальную справу «па факце генацыду насельніцтва Беларусі» ў гады вайны
2021.04.09 12:05

Часам бываюць і прасветы ў навінах

Сёння сталі вядомыя лаўрэаты прэміі імя Алеся Ліпая

Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч сталі лаўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая.

Дыпломы прэміі імя Алеся Ліпая «Гонар журналістыкі» для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Менск, Беларусь. 9 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Гэтую прэмію ўручаюць трэці год запар. Раней яе атрымлівалі рэдактарка TUT.BY Марына Золатава ды журналістка «Радыё Свабода» Аляксандра Дынько.

Артыкулы
Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч – лаўрэаткі прэміі імя Алеся Ліпая
2021.04.09 15:41

Маладзечанскія міліцыянты сарвалі сустрэчу каманды партыі «Разам» з жыхарамі гораду

Міліцыя не дала правесці сустрэчу «Разам» у Маладзечна. Фота РГ

Сустрэча мелася адбыцца ўчора – на яе прыйшлі каля 10 маладзечанцаў. Аднак неўзабаве ў памяшканне зайшла міліцыя і запатрабавала разысціся. Затрымліваць нікога не сталі.

Нагадаем: пра стварэнне партыі «Разам» нядаўна заявіў штаб Віктара Бабарыкі.

Але ж беларусы не здаюцца

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў