У Гомлі супраць навучэнца ліцэю завялі крымінальную справу. Нагодаю для гэтага стала тое, што падлетак сфатаграфаваў ваенную тэхніку для Telegram-каналу, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
У канцы лютага – на пачатку сакавіка падлетак з Гомля фатаграфаваў расейскую вайсковую тэхніку і яе перамяшчэнні. Гэтыя фотаздымкі навучэнец ліцэю потым даслаў у Telegram-канал, які ўлады Беларусі абвесцілі «экстрэмісцкім».
Міліцыянты затрымалі падлетка і распачалі супраць яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
УВ belsat.eu