Колькасць ахвяраў землятрусу ў Турцыі і Сірыі перавысіла 15 тыс. асобаў


Колькасць загінулых праз землятрус у Турцыі і Сірыі ўвесь час расце. Так, колькасць ахвяраў землятрусу ў Турцыі вырасла да 12 391, а ў Сірыі вырасла да 2950. Усяго загінулі ўжо больш чым 15 341 асобаў, паведамляе «Reuters».

Наступствы землятрусу ў Турцыі. Крыніца: unn.com.ua

Паведамляцца, што колькасць ахвяраў будзе расці далей, бо пад заваламі ўсё яшчэ застаюцца людзі. Аднак ва ўмовах зімовых халадоў магчымасцяў дастаць іх жывымі застаецца ўсё менш. Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі здароўя, загінулых можа быць да 20 тыс. асобаў.

Колькасць пацярпелых у Турцыі – 62 914 асобаў, улады Сірыі не даюць звестак пра пацярпелых. Паводле ацэнкі САЗ, землятрус закрануў тэрыторыю, на якой пражывае да 23 млн асобаў.

Віцэ-прэзідэнт Турцыі Фуат Актай паведаміў, што больш за 16 тыс. камандаў праводзяць пошукава-ратавальныя аперацыі. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы, але іхную працу ўскладняюць разбураныя дарогі, кепскае надвор’е і недахоп рэсурсаў. Больш за 70 краінаў выслалі ратаўнічыя каманды ды іншую дапамогу.

Землятрус магнітудай 7,7 адбыўся ў Турцыі ў ноч на 6 лютага, за ім была серыя паўторных землятрусаў, у тым ліку адзін магнітудай 7,6. Яны прывялі да сур’ёзных разбурэнняў і ахвяраў у Турцыі і ў суседняй Сірыі.

Разбор
Пагроза землятрусу: чаму ў Турцыі нікога не папярэдзілі
2023.02.08 19:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў