«Наша ніва»: затрыманы намеснік гендырэктара «Беларуснафты» і некалькі менеджараў


Вядома пра затрыманне Сяргея Патупчыка, сына былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, папярэдне, па крымінальным артыкуле. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Сяргей Патупчык.
Фота: Сергей Потупчик/Facebook

Разам з Сяргеем Патупчыкам затрымалі яшчэ некалькі драбнейшых менеджараў «Беларуснафты» з Гомля і Рэчыцы. Затрыманне, паводле крыніц «Нашай нівы», адбылося яшчэ пару тыдняў таму. У чым менавіта іх абвінавачваюць – пакуль невядома.

У «Беларуснафце» Патупчык-малодшы быў намеснікам гендырэктара па эканоміцы, фактычна гэта другая пасада на прадпрыемстве.

Бацька затрыманага Сяргея Патупчыка Уладзімір быў зняты з пасады міністра энергетыкі ў 2018 годзе, нібыта за «спрыянне ў стварэнні незаконнага сямейнага бізнэсу». 

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў