Пракуратура ў Горадні «падбірала» артыкул сыну святара. Вынік – 3,5 года калоніі


У Горадні 8 снежня суддзя вынес прысуд 27-гадоваму гарадзенцу Андрэю Аўсіевічу. Пракуратура запатрабавала ад суда пазбавіць гарадзенца волі на 3,5 года за нібыта «распальванне варажнечы». Справа звяртае на сябе ўвагу тым, што дзяржаўныя эксперты-лінгвісты фактычна выступілі на баку падсуднага, а пракуратура тройчы змяніла хлопцу крымінальны артыкул, каб не выпускаць яго з-за кратаў.

Андрэй Аўсіевіч.
Фота: сямейны архіў

Андрэй Аўсіевіч, сын праваслаўнага святара, за кратамі ўжо 8 месяцаў, з траўня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

У снежні мінулага года Андрэй далучыўся да дыскусіі на папулярным тэлеграм-канале «Гродна 97 %» і, паводле следства, учыніў злачынства паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу – публічна абразіў прадстаўніка ўлады, мясцовага ўчастковага Максіма Чарткова.

Андрэй не адмаўляе: быў эмацыйна ўзрушаны збіццём мірных дэманстрантаў, забойствам Рамана Бандарэнкі і тым, што міліцыя выступіла на баку рэжыму, а не беларускага народу. Але пракуратуры і следству гэтага падалося замала, яны зачапіліся за іншыя словы Аўсіевіча, напісаныя ім у тым жа тэлеграм-канале. Між іншага, увагу сілавікоў прыцягнуў допіс: «…И потом уже поменяется власть, и там уже всё будет по закону, никого не повесят и не изобьют. Мусора, поймите, вас при новой власти ждёт честный, справедливый суд. При этой власти террористов вас ждут столбы… Третьего варианта не дано. Думайте. И да, если вы не причастны к преступлениям, а просто носите погоны, то тоже можете под раздачу попасть. Так что остановите своих коллег-преступников, чтобы не зацепило вас. Думайте».

Hавiны
«Лічыў, што яны парушаюць закон»: што вядома пра гарадзенца Андрэя Аўсіевіча, якога затрымалі за абразу міліцыянтаў
2021.05.07 20:37

Андрэя першапачаткова абвінавацілі паводле арт. 364 КК («Пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»). Хлопца затрымалі і змясцілі пад варту ў СІЗА Горадні. Пры гэтым у выснове Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў у Гарадзенскай вобласці было рэзюме, што ў публічным меркаванні Андрэя Аўсіевіча ёсць негатыўныя ацэнкі, але падставаў сцвярджаць, што ён асабіста пагражаў міліцыянтам, няма.

Следства не прыслухалася да дзяржаўных экспертаў, справу палітвязня перакваліфікавалі паводле ч. 3 арт. 361 («Публічныя заклікі да здзяйснення акту тэрарызму, накіраванага на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і перадалі ў суд. Адкрыты працэс над Андрэем Аўсіевічам распачалі ў жніўні 2021 года. Эксперта-лінгвіста выклікалі ў суд, і ён пацвердзіў, што ў словах Аўсіевіча няма заклікаў ні да якіх дзеянняў. Гэта азначала, што Андрэя Аўсіевіча, якога некалькі месяцаў трымалі ў следчым ізалятары, трэба вызваляць, бо складу злачынства няма.

Hавiны
Ва ўчастковага пачалася дэпрэсія, ён стаў кепска спаць. За гэта сыну святара пагражае турма
2021.08.03 15:09

Пракурор Людміла Герасіменка ў такой сітуацыі запатрабавала прызначэння новай лінгвістычнай экспертызы, а суддзя Мікалай Рачынскі падтрымаў гэтую ініцыятыву. Але новая экспертыза пацвердзіла ранейшыя высновы. Пракурор ў выніку зняла абвінавачанні, але хлопца не вызвалілі, а замест гэтага ў трэці раз за адныя і тыя ж словы, напісаныя ў тэлеграм-канале, змянілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне варажнечы»). Паводле гэтага артыкулу абвінаваўца запатрабавала прысудзіць Аўсіевічу 3 гады пазбаўлення волі, а паводле арт. 369 КК РБ 2 гады абмежавання , і канчаткова прызначыць палітвязню 3 гады і 6 месяцаў. Суддзя цалкам задаволіў гэтае патрабаванне.

Артыкулы
Зняволенага ў Беларусі Анджэя Пачобута другі раз прызналі польскім журналістам года
2021.12.08 14:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў