Чарговыя арышты, рэакцыя на санкцыі, падрабязнасці захопу самалёту «Ryanair». Галоўнае за 8 снежня


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 485 дзён. Грамадства патрабуе адстаўкі Лукашэнкі, пакарання вінаватым у гвалце і фальсіфікацыях, але ўлады адказваюць на гэта тэрорам. «Белсат» падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння.

Захоп самалёту «Ryanair» кантралявалі працаўнікі КДБ

Ілюстратыўны здымак Pixabay

Падчас міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы спецслужбоўцы Польшчы прынялі ўцекача з Беларусі, які працаваў авіядыспетчарам у менскім аэрапорце. Менавіта ён і распавёў пра падрабязнасці з захопам самалёту «Ryanair», на якім ляцелі Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, піша выданне «New York Times».

Hавiны
Авіядыспетчар з Менску збег у Польшчу і раскрыў дэталі аперацыі КДБ па пасадцы самалёта «Ryanair» з Пратасевічам
2021.12.08 22:41

Арышты і пераслед

У Менску затрымалі галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука. Падставай для арышту стала старая справа аб атрыманні хабару, паведамляе БАЖ.

Hавiны
Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука затрымалі і змесцяць у СІЗА
2021.12.08 18:37

На працягу дня 8 снежня сілавікі затрымалі і іншых актывістаў у шматлікіх гарадах краіны. У Беларусі ні на дзень не спыняюцца палітычныя затрыманні і суды.

Абнаўляецца
Затрымалі Хведарука і сузаснавальніка «WiFi Map», выставілі абвінавачанне Сапезе. Рэпрэсіі 8 снежня
2021.12.08 13:00

Палітзняволеная Марфа Рабкова ў ліставанні паведамляе, што не можа атрымаць медычнай дапамогі. Таксама яе лісты не выходзяць з-за кратаў, калі ў іх яна ўзгадвае пра абвінавачванне, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Артыкулы
Марфе Рабковай блакуюць лісты і не аказваюць медычнай дапамогі
2021.12.08 19:26

На фуры з Польшчы паставяць «жучкі»

Чарга грузавікоў да пераходу Казловічы.
Фота: Белсат

Савет міністраў Беларусі 6 снежня прыняў змены ў пастанову «Аб ужыванні навігацыйных прыладаў (пломбаў)». Дакумент апублікавалі 8 снежня, ён набыў моц. Цяпер навігацыйныя пломбы абавязалі ставіць на фуры не толькі з Літвы, але і з Польшчы. Цана пломбы складае 10 базавых велічыняў.

Hавiны
У Беларусі абавязалі ставіць «жучкі» на фуры з Польшчы
2021.12.08 08:32

Анджэй Пачобут стаў польскім журналістам года

Стэнды з партрэтам палітзняволенага актывіста ды журналіста Анджэя Пачобута і кіраўніцы Саюзу палякаў Анджэлікай Борыс у цэнтры Варшавы. 12 кастрычніка 2021 года. Варшава, Польшча.
Фота: Белсат

Гарадзенскі журналіст, карэспандэнт «Gazeta Wyborcza» Анджэй Пачобут быў уганараваны званнем «Журналіст года – 2021» польскай прэміі «Grand Press».

Артыкулы
Зняволенага ў Беларусі Анджэя Пачобута другі раз прызналі польскім журналістам года
2021.12.08 14:17

Сацсеткі жартуюць пра контрсанкцыі Беларусі

«Белсат» сабраў рэакцыю беларускіх сацсетак і блогераў на ўведзеную ўладамі забарону заходніх харчовых тавараў.

Hавiны
«Закупляйце хамон!» Як беларускія сацсеткі адрэагавалі на забарону заходніх прадуктаў
2021.12.08 15:08

АК belsat.eu

Стужка навінаў