Кантраляваць нашэнне масак будуць санітарна-эпідэмічная служба і сілавікі. На першы час парушальнікаў абяцаюць не штрафаваць і не садзіць за краты.
Ад 9 кастрычніка па ўсёй Беларусі ўводзяць абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах з выкананнем сацыяльнага дыстанцыявання, піша БелТА.
Нашэнне масак абавязковае ў наступных месцах:
Маска мусіць закрываць нос, рот і падбароддзе.
Патрабаванні ўводзяць дзеля прафілактыкі COVID-19 і грыпу – прызнаюць «неспрыяльную сітуацыю» з каронавірусам па ўсіх рэгіёнах.
Адказнасць за выкананне масачнага рэжыму цяпер ускладзеная не толькі на ўстановы, дзе трэба насіць маскі, але і на саміх людзей.
Кантраляваць гэта будзе санітарна-эпідэміялагічная служба «супольна з зацікаўленымі, перш за ўсё МУС і Мінтрансам».
«На першым этапе мы будзем праводзіць маніторынгі, каб паглядзець, як гэтыя правілы выконваюцца і суб’ектамі, і грамадзянамі. Будзем пераконваць насельніцтва выконваць дыстанцыю і насіць медычныя маскі або марлевыя павязкі. Затым магчымае ўжыванне і іншых захадаў. Аб адміністрацыйных мерах спагнання мы пакуль не гаворым», – заявіў галоўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка.
АА belsat.eu