«Мы думаем пра Марыю Калеснікаву». Прэзідэнт Нямеччыны звярнуўся да Лукашэнкі


Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер апублікаваў на сваёй старонцы ў «Facebook» вытрымкі са звароту да Аляксандра Лукашэнкі. Нямецкі палітык напісаў яго ў трэцюю гадавіну выкрадання беларускімі «сілавікамі» Марыі Калеснікавай.

«Мы думаем пра Марыю Калеснікаву і многіх іншых, якія знаходзяцца ў турмах у Беларусі толькі таму, што заклікалі да справядлівасці, свабоды і дэмакратыі», – напісаў прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер у звароце «да беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі».

Франк-Вальтэр Штайнмаер нагадвае, што Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі ўжо тры гады. Яе зняволілі нібыта за «пагрозу дзяржаўнай бяспецы».

«Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі лідар апазіцыі і яе паплечнікі дасягнулі вялікіх поспехаў. Неўзабаве пасля выбараў яе арыштавалі пры нявысветленых абставінах і праз год асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі. Яе здароўе няўхільна пагаршаецца», – дадае Штайнмаер.

Палітык нагадвае, што з сярэдзіны лютага 2023 года Марыі Калеснікавай забаронена прымаць званкі і лісты, яе не могуць наведаць сваякі і адвакаты.

Раней нямецкі прэзідэнт заяўляў, што Аляксандр Лукашэнка нясе персанальную адказнасць за жыцці апазіцыйных палітыкаў Марыі Калеснікавай, Максіма Знака ды іншых палітвязняў. Марыя Калеснікава была затрыманая 7 верасня 2020 года. Амаль роўна праз год – 6 верасня 2021 года – Калеснікаву прысудзілі па трох крымінальных артыкулах да 11 гадоў калоніі. Яна знаходзіцца за кратамі амаль 1100 дзён. Максім Знак быў асуджаны да 10 гадоў зняволення.

Hавiны
Затрыманні за «экстрэмісцкія татуіроўкі» і «жорсткасць да расейскіх вайскоўцаў». Рэпрэсіі 7 верасня
2023.09.08 00:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў