Прадстаўніцтва ЕЗ заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед дыпламатаў з боку прапагандыстаў


Прадстаўніцтва Еўразвязу звярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай развязаць праблему «наўмыснага і сістэматычнага пераследу менскай дыпламатычнай супольнасці» з боку некаторых «сумна вядомых прадстаўнікоў» дзяржаўных медыяў. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Позірк».

На думку ініцыятараў звароту, адзіная мэта працаўнікоў праўладных медыяў – перашкода нармальнай дыпламатычнай працы.

Размова ідзе аб практыцы карэспандэнтаў дзяржаўных медыяў задаваць пытанні дыпламатам падчас судоў ды іншых падзеяў у дакучлівай і правакацыйнай манеры. Чарговы інцыдэнт здарыўся 6 верасня ў Менскім гарадскім судзе з удзелам прапаганадыста Грыгорыя Азаронка. У суд прадстаўнікі амбасадаў, а таксама часовая павераная ў справах ЕЗ у Беларусі прыбылі на абвяшчэнне выраку ў справе валанцёраў праваабарончага цэнтру «Вясна» і анархістаў.

Пасля судовага паседжання прысутных затрымалі. У тым ліку была затрыманая павераная ў справах ЕЗ у Беларусі Эвэліна Шульц. Яе каля дзвюх гадзінаў пратрымалі ў міліцыі. У сувязі з гэтым інцыдэнтам Еўрапейская служба замежных дзеянняў выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі.

Аб’ектыў
Затрыманне дыпламата ў Беларусі. Якую рэакцыю чакаць ад Еўрапарламенту?
2022.09.07 22:30

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў