Новым манархам Вялікай Брытаніі будзе Чарлз ІІІ


Новым кіраўніком Аб’яднанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама яшчэ 14 краінаў брытанскай садружнасці будзе старэйшы сын памерлай Элізабэт ІІ – былы прынц Валійскі Чарлз ІІІ. Пра гэта паведаміла новая прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Ліз Трас.

Брытанская карона.
Фота: The Royal Family / Facebook

Чарлз Філіп Артур Джордж нарадзіўся ў 1948 годзе – за чатыры гады да таго, як ягоная маці стала брытанскай каралевай. Зараз яму 73 гады, і ў якасці спадчынніка брытанскага трону ён знаходзіцца больш за ўсё ў гісторыі.

Чарлз з’яўляецца сынам грэцкага прынца Філіпа, які памёр у 2021 годзе і паходзіў з дацкай каралеўскай дынастыі Глюкзбургаў, прадстаўнікі якой сёння кіруюць таксама ў Нарвегіі.

Спадчыннікам караля Чарлза ІІІ цяпер будзе ягоны старэйшы сын Ўільям. Мінулыя каралі з імем Чарлз кіравалі Англіяй у XVII стагоддзі.

Hавiны
Жывы бог, ветэран, але не кароль. Чым запомніўся прынц Філіп – муж каралевы Элізабэт ІІ
2021.04.09 16:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў