Міністр Багданаў: Беларускі закон аб паралельным імпарце прымуць да канца года


Праект закону пра паралельны імпарт знаходзіцца на ўзгадненні ва ўрадзе. Пра гэта 8 верасня ў Менску паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў і выказаў спадзеў, што закон будзе прыняты ў 2022 годзе.

Аляксей Багданаў, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Фота: БелТА.

«Законапраект аб паралельным імпарце ў Беларусі падрыхтаваны, узгоднены з усімі зацікаўленымі і знаходзіцца на ўзгадненні ва ўрадзе. Мы спадзяемся, што да канца года ён будзе прыняты. Прыняцце дакументу спросціць імпарт тавараў, якія забароненыя да ўвозу паводле санкцыйных прычынаў у нашу краіну», – цытуе міністра БелТА.

Інстытут паралельнага імпарту ўжо працуе ў Расеі. 28 ліпеня быў афіцыйна апублікаваны адпаведны закон. Ён дае магчымасць абысці абмежаванні на пастаўку ў краіну тавараў, устаноўленыя замежнымі вытворцамі, і абараніць расейскі бізнес ад адказнасці. Паралельны імпарт прадугледжвае ўвоз у краіну тавараў без згоды праваўладальніка таварнага знака (гэта значыць «паралельна» афіцыйнаму імпарту такіх тавараў праз дылераў, упаўнаважаных праваўладальнікам). У гэтым выпадку вядзецца пра ўвоз у адсутнасць афіцыйных паставак у прынцыпе.

Беларускія імпарцёры, у адрозненні ад расейскіх, пакуль значна абмежаваныя ў пастаўках прадукцыі замежных брэндаў, якія сышлі з рынку праз санкцыі. Так, у Беларусь пакуль не будуць пастаўляцца апошнія мадэлі iPhone, якія кампанія Apple прэзентавала публіцы 7 верасня. Як паведамляе Officelife са спасылкай на сетку крамаў i-store.by (дыстрыбутар Apple у Беларусі), новыя мадэлі гаджэтаў ад Apple у Беларусі не чакаюцца. Зараз у i-store.by засталіся толькі 13-я айфоны ў двух колерах з гарантыяй 12 месяцаў.

Аб’ектыў
Урад Беларусі дасць дазвол на «шэры» імпарт
2022.06.05 23:13

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў