ISW: на Харкаўшчыне ЗСУ прасунуліся ўглыб на 20 км і адваявалі 400 км² тэрыторыяў


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) канстатуе, што ўкраінская армія праводзіць вельмі эфектыўнае контрнаступленне ў Харкаўскай вобласці.

Аналітыкі ISW адзначаюць, што ЗСУ, імаверна, скарысталіся перакідваннем расейскіх сілаў у Херсонскую вобласць, каб нанесці ўдар у раёне Балаклеі на Харкаўшчыне. Гэтую аперацыю эксперты характарызуюць як авантурную, але «вельмі эфектыўную».

«Украінскія вайскоўцы, імаверна, скарысталіся 7 верасня тактычнай нечаканасцю, каб прасунуцца як мінімум на 20 км углыб тэрыторыі, якую кантралюе Расея ва ўсходняй частцы Харкаўскай вобласці, і адваяваць каля 400 квадратных кіламетраў тэрыторыяў», – гаворыцца ў аглядзе Інстытуту вывучэння вайны.

Паводле ISW, расейскі бок мяркуе, што цяпер ЗСУ імкнуцца перарэзаць шляхі забеспячэння групоўкі расейскіх войскаў і ізаляваць яе.

Сітуацыя ў Харкаўскай вобласці, мапа Інстытуту вывучэння вайны.
Фота: understandingwar.org

Аналітыкі лічаць, што ўкраінскі ўдар быў поўнай нечаканасцю для расейскай арміі і, імаверна, аказаў на яе дэмаралізуючы эфект.

Аналітыка
«У Балакліі – пекла». Што вядома пра нечаканае контрнаступленне ЗСУ на Харкаўшчыне
2022.09.07 16:14

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў