Вікторыя Азаранка не паедзе на турнір у Таронта праз праблемы з канадскаю візаю


Самая вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла, што вымушаная прапусціць турнір у Таронта, бо не атрымала візы. Пра гэта яна паведаміла ў Twitter.

Азаранка адзначыла, што яна вельмі расчараваная:

«На жаль, мне давядзецца зняцца з турніру ў Таронта, бо маю заяву на атрыманне канадскай візы не ўхвалілі. Вельмі сумна прапускаць адзін з маіх улюбёных турніраў. Я люблю гуляць у Канадзе – там цудоўныя заўзятары, там у мяне шмат сяброў».

Як паведамляе AFP, асацыяцыя «Tennis Canada» пацвердзіла, што ў Азаранкі ўзніклі праблемы з візай. Але там падкрэслілі, што гэта звязана з тэрмінамі афармлення дакументаў, а не з тым, што Вікторыя мае беларускае грамадзянства. Асацыяцыя дадала, што зрабіла ўсё магчымае, каб пытанне развязалася станоўча.

  • Вікторыя Азаранка – самая паспяховая беларуская тэнісістка ў гісторыі, колішняя першая ракетка свету. Яна пераможца 21-га турніру серыі WTA, у тым ліку двух турніраў «Вялікага шлема». У 2012 годзе сталася алімпійскай чэмпіёнкай у міксце з Максімам Мірным.
Hавiны
Федэрацыі тэнісу Расеі і Беларусі выключылі з Міжнароднай федэрацыі
2022.05.07 10:24

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў