Расея забараніла ЗША інспектаваць свае стратэгічныя ядравыя ўзбраенні


8 жніўня Расея афіцыйна інфармавала ЗША, што яна часова выводзіць з-пад інспекцыйнай дзейнасці паводле дамовы пра стратэгічныя наступальныя ўзбраенні (СНУ) свае аб’екты, падлеглыя інспекцыям. Дамова пра СНУ прадугледжвае скарачэнне стратэгічнай ядравай зброі.

«Расейская Федэрацыя мусіць звярнуцца цяпер да гэтай захады з прычыны ўпартага імкнення Вашынгтону явачным парадкам дамагчыся перазапуску інспекцыйнай дзейнасці на ўмовах, што не ўлічваюць дзейных рэаліяў, ствараюць для ЗША аднабаковыя перавагі і фактычна пазбаўляюць Расейскую Федэрацыю права на ажыццяўленне інспекцыяў на амерыканскай тэрыторыі», – паведамілі ў МЗС РФ.

У расейскім міністэрстве адзначылі, што інспектаваць амерыканскія вайсковыя аб’екты ім нібыта замінаюць уведзеныя краінамі Захаду санкцыі і рост захворванняў на каронавірус у ЗША, а таму Масква забараняе і заходнія інспекцыі на сваёй тэрыторыі.

У МЗС заявілі, што паспяховае ўрэгуляванне наяўных праблемаў паміж РФ і ЗША «дазволіла б у магчыма сціслыя тэрміны вярнуцца да поўнафарматнага механізму».

Аб’ектыў
Расея даставіла ў Беларусь дадатковую зброю. Ваенны аналітык: верагодна рыхтуецца новы напад
2022.08.07 23:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў