ГУБАЗіК затрымаў бацьку журналісткі Аліны Болбас


Сілавікі распавялі пра затрыманне бацькі журналісткі Аліны Болбас, якая з’ехала з Беларусі, паведамляе «Медыязона».

На «пакаяным відэа», якое зʼявілася ў падкантрольным спецслужбам тэлеграм-канале «Сводки Центра», ён расказвае, што разам з дачкой у жніўні 2020 года хадзіў на пратэсты і вёў пра гэта дзённік. Затрыманы кажа, што ў дзённіку выказваўся на адрас міліцыі. Аўтары канала выкарыстоўвалі фота з дзённіка: у тэксце апісваецца, якія лозунгі выкрыквалі пратэстоўцы. Напрыклад, «Света наш герой, Саня ты отстой» і «Убирайся вон, ты и твой ОМОН».

У паведамленні «Сводок Центра» дачку затрыманага абражаюць, называюць «недажурналісткай, якая цяпер хаваецца ў Польшчы і палівае нашу краіну брудам».

  • Аліна Болбас – беларуская журналістка, былая актывістка «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Цяпер яна вучыцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, працуе з-за мяжы.
Hавiны
Праўладныя тэлеграм-каналы: вайсковы эксперт Ягор Лебядок «паліваў брудам расейскую і беларускую армію»
2022.07.14 13:44

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў