У Жабінцы затрымалі сына забітага Генадзя Шутава


24-гадовага Дзмітрыя Шутава затрымалі супрацоўнікі ўнутраных спраў раніцай 7 жніўня ў Жабінцы, на кватэры, дзе ён жыве разам з маці. Дзмітрый – сын загінулага 11 жніўня мінулага года Генадзя Шутава.

Дзмітрый Шутаў.
Фота: сямейны архіў / zerkalo.io

Паведамляецца, што пакуль Дзмітрый затрыманы на 72 гадзіны, аднак прычына затрымання невядомая. Агулам за 7 жніўня ў Жабінцы затрымалі 15 чалавек, 2 пазней адпусцілі.

Сястра Дзмітрыя Анастасія распавяла Zerkalo.io, што атрымала ад мамы паведамленне, што быў ператрус і Дзіму затрымалі:

«Абшукалі ўвесь дом, потым сказалі, што забяруць яго ў РАУС для гутаркі. Яго забралі, а потым ён патэлефанаваў і сказаў, што на трое сутак».

Што было напісана ў пастанове на ператрус або агляд, родныя Дзмітрыя дакладна не ведаюць, таму што не змаглі ўважліва разгледзець паперу. Па словах Анастасіі, у пастанове гаварылася аб тэлеграм-канале, які прызнаны ўладамі экстрэмісцкім.

Дзмітрыя раней не затрымлівалі, кажа сястра. Да нядаўняга часу ён працаваў ахоўнікам у гіпермаркеце ў Берасці, а нядаўна ўладкаваўся на новую працу. Але да затрымання паспеў там адпрацаваць толькі два дні.

Hавiны
«Стрэлы ў цішы» – паранены ў Берасці пратэстоўца памёр, версіі відавочцаў і МУС разыходзяцца
2020.08.19 15:01
Гісторыі
«Хочуць апраўдаць смяротны стрэл у Генадзя Шутава». Берасцейца будуць судзіць за замах на забойства падчас пратэстаў
2020.12.30 13:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў