У Беларусі падаражэюць квіткі на цягнікі


Беларуская чыгунка падвысіць тарыфы на перавозкі ў межах краіны ў сярэднім на 5-15%. Кошты вырастуць з 13 жніўня.

Фактычнае павелічэнне кошту праезду па канкрэтным маршруце залежыць ад адлегласці перавозкі, адзначаюць у прэс-службе чыгункі.

Кошт праезду пасажыраў цягнікамі рэгіянальных лініяў бізнес-класа і міжрэгіянальных лініяў бізнес-класа ў сярэднім павялічыцца на 5%.

Праезд у цягніках міжрэгіянальных лініяў эканомкласа, а таксама правоз багажу і грузабагажу падаражэе ў сярэднім на 15%.

Пры праездзе цягнікамі рэгіянальных лініяў эканамкласа неабходна будзе заплаціць у сярэднім на 10% больш.

Мінулы раз тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання павышаліся ў снежні 2020 года.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў