Да Азіяцкіх гульняў могуць дапусціць 500 спартсменаў з Беларусі і Расеі


Да 500 расейскіх і беларускіх спартсменаў могуць быць дапушчаны да ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях 2023 года, калі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дапусціць іх да Алімпіяды-2024 у Парыжы. Гульні пройдуць у кітайскім Ханчжоу, паведамляе Inside the games.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Азіяцкія гульні. Крыніца: oreanda-news.com

Кіруючыя органы кожнага з 31 віду спорту, уключанага ў праграму Алімпіяды ў Парыжы 2024 года, будуць вырашаць, ці дазваляць удзел спартсменаў з Расеі і Беларусі ў спаборніцтвах. Да 15 ліпеня нацыянальным алімпійскім камітэтам неабходна падаць спісы меркаваных удзельнікаў спаборніцтваў. Лёсаванне турніраў у камандных відах спорту пройдзе напрыканцы ліпеня.

У выпадку атрымання адабрэння МАК не больш як 500 спартсменаў у 12 індывідуальных відах спорту з Расеі і Беларусі будуць дапушчаны да ўдзелу ў спаборніцтвах, паведамляе «Матч ТВ» са спасылкай на прэс-службу Алімпійскага савету Азіі.

Пры гэтым беларускія і расейскія спартоўцы не будуць прэтэндаваць на медалі, а таксама будуць выступаць у нейтральным статусе.

Азіяцкія гульні 2023 года пройдуць у Ханчжоў з 23 верасня па 8 кастрычніка.

Нагадаем, МАК 28 сакавіка рэкамендаваў дапускаць расейскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах толькі ў якасці нейтральных атлетаў, прычым толькі тых, хто публічна не выказваўся ў падтрымку вайны ва Украіне і не звязаны з узброенымі сіламі або органамі нацыянальнай бяспекі. Таксама расейскія і беларускія спартсмены не павінны быць прадстаўлены ў камандных відах спорту.

Агляд
Беларускія чэмпіёны – хто яны?
2023.06.23 17:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў