Медыі: у Горадні на заводзе «Хімвалакно» застрэліўся міліцыянт


Тэлеграм-канал «Рабочы рух» паведамляе, што на прадпрыемстве «Хімвалакно» ў Горадні застрэліўся працаўнік Дэпартаменту аховы МУС. Інфармацыю пра смерць міліцыянта таксама пацвярджаюць крыніцы выдання «Медыязона».

Паводле «Рабочага руху», гэта здарылася ўвечары 6 ліпеня. Міліцыянту быў 21 год, ён застрэліўся з табельнай зброі. Труп знайшлі ўвечары пры змене варты.

Згодна з інфармацыяй каналу, кіраўніцтва прадпрыемства спрабуе інцыдэнт схаваць.

Афіцыйнага пацверджання звестак аб смерці міліцыянта не было.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў