Улады Кыргызстану аб'явілі ў вышук былых прэзідэнтаў Акаева і Бакіева


У Кыргызстане ўлады абʼявілі ў вышук экс-прэзідэнтаў краіны Аскара Акаева і Курманбека Бакіева. Следчыя абвінавачваюць былых прэзідэнтаў у карупцыі падчас распрацавання золатаруднага радовішча Кумтор, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на «РИА Новости».

Старшыня Дзяржкамітэту нацбяспекі (ДКНБ) Кыргызстану Камчыбек Ташыеў распавёў, што адмысловая група цяпер вядзе расследаванне карупцыі на золатарудным радовішчы Кумтор.

«Следствам быў праведзены глыбокі аналіз усёй храналогіі падзеяў, звязаных з рэалізацыяй праекту, і вызначаны наступныя напрамкі расследавання: у 1992-1994 гады адбылося заключэнне генеральнага пагаднення з кампаніяй, паводле якога да крымінальнай адказнасці за злоўжыванне службовым становішчам прыцягнуты былы прэзідэнт Акаеў, ён абвешчаны ў вышук», – заявіў Ташыеў.

Аб’ектыў
Раскошнае жыццё дыктатара Курманбека Бакіева ў Беларусі
2017.03.10 22:27

Аналагічныя абвінавачанні следчыя агучылі і абвешчанаму ў вышук экс-прэзідэнту Курманбеку Бакіеву. У справе аб карупцыі на радовішчы праходзяць дэпутаты парламенту, сярод якіх брат экс-прэзідэнта Асылбек Жээнбекаў, а таксама шэраг буйных чыноўнікаў, у тым ліку былы прэмʼер Амурбек Бабанаў.

Першы прэзідэнт Кыргызстану Аскар Акаеў пакінуў краіну ў 2005 годзе. Курманбек Бакіеў уцёк з Кыргызстану ў 2010 годзе. Вядома, што цяпер Бакіеў і яго родны брат Жаныбек (Жаныш) Бакіеў знаходзяцца ў Беларусі.

Аб’ектыў
Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева»
2018.07.29 22:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў