Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева»
Міністэрства замежных справаў Кыргызстану выклікала афіцыйнага прадстаўніка Беларусі – часовага паверанага Сяргея Іванова – для перадачы ноты пратэсту. Афіцыйны Бішкек паведаміў, што лічыць абсалютна непрымальным пражыванне і вядзенне бізнесу ў Беларусі былога прэм‘ер-міністра Кыргызстану Даніяра Усенава, які мае пашпарт беларускага грамадзяніна Данііла Урыцкага.
29.07.2018