Колькасць мігрантаў, затрыманых літоўскімі памежнікамі на мяжы з Беларуссю, перавысіла 1500


Затрыманыя мігранты ў Літве.
Фота: pasienis.lt

З раніцы 7 ліпеня да раніцы 8-га літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 93 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Літву.

Агулам сёлета на мяжы з Беларуссю было затрымана 1509 нелегальных мігрантаў, паведамілі ў літоўскім памежным ведамстве.

Гэтая лічба больш як 18 разоў большая, чым было на працягу 2020 года. Летась на мяжы Літвы быў затрыманы 81 такі іншаземец. У 2019 годзе памежнікі злавілі 46 нелегальных мігрантаў, у 2018-м – 104, у 2017-м – 72.

Сярод затрыманых сёлета на мяжы з Беларуссю ў асноўным грамадзяне Іраку або замежнікі, якія ім прадставіліся – 679. Таксама затрыманыя 196 грамадзянаў Конга, 114 Камеруна, 81 Гвінеі, 68 іранцаў і гэтак далей. Грамадзянства некаторых мігрантаў па-ранейшаму ўдакладняецца памежнікамі, бо ў многіх з іх няма дакументаў.

Значная частка затрыманых імкнецца праз Літву ўехаць у краіны Заходняй Еўропы.

Hавiны
У Літве за содні затрымалі яшчэ 160 мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Менск абяцае павялічыць іх колькасць у разы
2021.07.04 13:08

У арганізацыі патокаў нелегальных мігрантаў у Літвы літоўскія і еўрапейскія ўлады вінавацяць афіцыйны Менск. Афіцыйны Беларускі саюз журналістаў пагражаў павялічыць колькасць нелегалаў у разы.

Палітолаг Андрэй Казакевіч мяркуе, што для вырашэння крызісу Еўразвязу «дастаткова аказаць уздзеянне на ўрады тых краін, з якіх узлятаюць самалёты, каб яны не ўзляталі ці не ўзляталі так часта ці падвяргаліся дадатковаму кантролю».

Hавiны
Палітолаг Казакевіч распавёў, як Еўразвяз можа вырашыць міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю
2021.07.08 11:05

МГ belsat.eu

Стужка навінаў