Дзяржкантроль анансаваў праверкі «Jysk», «БСБ-Банку», менскага аэрапорту і Нацыянальнай бібліятэкі


«Jysk» прыпыніў працу крамаў у Беларусі – і яго ўсё роўна хочуць праверыць.

Шыльда на будынку КДК. Фота – belsat.eu

Дэпартамент дзяржаўнага кантролю абнавіў спіс запланаваных выбарачных праверак. Выданне Zerkalo.io звярнула ўвагу на тое, што ў спіс трапіла кампанія «Jysk» – папулярная міжнародная сетка крамаў, якая ў красавіку сышла з Беларусі і Расеі. «Jysk» не цалкам знік з Беларусі: у краме ў Менску застаюцца тавары, а кампанія плануе распродаж рэшты ў чэрвені.

Правяраць будуць і іншыя кампаніі: «БСБ-Банк» (былы «БелСвісБанк»), Нацыянальны аэрапорт «Менск», Нацыянальную бібліятэку… Прыйсці з праверкай маюць як да «Мілавіцы» і «Слодыча», так і да меншых кампаніяў: напрыклад, да берасцейскага вытворцы жаночага адзення «Nelva» (раней хадзілі чуткі аб тым, што сілавікі могуць мець да яе прэтэнзіі) ці гомельскага прадпрыемства «Дзялком40», дзе рабочых абавязалі хадзіць на працу падчас прастою і сядзець у сталовай.

Праверкі пагражаюць кампаніям адміністрацыйнай, а часам і крымінальнай адказнасцю, забаронай працаваць і канфіскацыяй часткі даходаў.

Аб’ектыў
Дэпрыватызацыя медыцыны: у Беларусі знікаюць прыватныя медычныя цэнтры
2022.05.05 23:27

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў