Bloomberg: Беларусь упершыню абагнала Нямеччыну ў пастаўках тавараў у Расею


У красавіку 2022 года беларускі экспарт у Расейскую Федэрацыю вырас больш чым на 100 % і склаў каля 1,5 млрд долараў, паведамляе Bloomberg, спасылаючыся на свой аналіз звестак аб міжнародным гандлі.

Калі параўноўваць з Нямеччынай, то экспарт гэтай краіны ў Расею ў красавіку скараціўся прыкладна на 800 млн долараў. Такім чынам, Беларусь упершыню абагнала Нямеччыну ў пастаўках тавараў у Расею. Пры гэтым эканоміка Нямеччыны ў 60 разоў большая за беларускую.

Увесь замежны імпарт у Расею, паводле стану на красавік, знізіўся прыкладна на 60–80 % у параўнанні з красавіком 2021 года і лютым 2022-га, піша Bloomberg са спасылкай на звесткі банку «Адкрыццё». Згодна з гэтымі звесткамі, аб’ём імпарту ў гэты перыяд мог зменшыцца з 27 млрд долараў да 5–10 млрд.

Згодна з падлікамі Bloomberg, пастаўкі ў Расею з краінаў, на якія ў 2021 годзе прыпадала амаль палова імпарту, у красавіку знізіліся прыкладна на 40 % (у параўнанні з тым жа перыядам годам раней). Гэта датычыць у тым ліку і паставак з Кітаю, які не ўводзіў санкцыяў супраць РФ.

2 чэрвеня Еўразвяз ухваліў шосты пакет санкцыяў супраць Беларусі і Расеі, які ўключае частковае эмбарга на імпарт расейскай нафты. ЕЗ рыхтуе сёмы пакет санкцыяў.

Фота
Колькі каштуюць агуркі, ogórki, agurkai і კიტრი? Пахадзілі па рынках Менску, Варшавы, Вільні і Тбілісі
2022.06.08 12:41

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў