ЗША ўвялі санкцыі супраць 35 расейскіх фізічных і 24 юрыдычных асобаў з прычыны агрэсіі РФ ва Украіне. Адпаведнае рашэнне размешчанае на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Санкцыі закранулі топ-менеджараў дзяржаўных банкаў (Сбер, Газпромбанк), Маскоўскага індустрыяльнага банку і яго дачок, шэрагу транспартных и лагістычных кампаній, дзяржаўных тэлеканалаў («Первый», «Россия-1», НТВ) і каля 70 суднаў.
Прадстаўнік адміністрацыі ЗША таксама заявіў, што Вашынгтон уводзіць забарону для грамадзянаў і кампаніяў ЗША на наданне расейскім фірмам паслуг у галіне аўдыту, кансалтынгу і маркетынгу.
Апроч таго, уводзяцца новыя экспартныя абмежаванні ў дачыненні да РФ, якія датычацца паставак прамысловай прадукцыі, у тым ліку рухавікоў і бульдозераў. Забараняецца экспарт у РФ ядравых матэрыялаў.
ЗША абмяжуюць выдачу віз вайскоўцам РФ, увядуць санкцыі супраць 2,6 тыс. грамадзянаў Расеі і Беларусі.
ПС belsat.eu