Краіны ЕЗ плануюць дзяліцца газам, калі Расеяй спыне экспарт


Еўракамісія плануе зацвердзіць новы план энергаашчаджэння і энэргетычнай бяспекі Еўропы. Еўразвяз збіраецца запатрабаваць ад краін, якія ўдзельнічаюць у асацыяцыі, дзяліцца газам у выпадку спынення Расеяй паставак. Пра гэта паведамляе іспанскае выданне «El Pais».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: minprom.ua

Выданне адзначае, што Масква ўжо прыпыніла пастаўкі ў Польшчу і Балгарыю з-за адмовы плаціць за газ у рублях. Расея пагражае зрабіць тое самае з астатнімі еўрапейскімі кліентамі.

«Еўрапейская камісія плануе зацвердзіць план энергаашчаджння ўжо 18 траўня, каб справіцца з магчымым рэзкім перапыненнем паставак расейскага газу. Брусель папярэджвае, што ў надзвычайнай сітуацыі гэтыя меры закрануць амаль усіх партнёраў ЕЗ, таму што тыя, у каго ёсць іншыя крыніцы паставак, напрыклад, Іспанія, павінны будуць дзяліцца сваім газам з краінамі, якія пацярпелі ад прыпынення РФ паставак», – паведамляе «El Pais».

Акрамя таго, Брусель таксама запатрабуе, каб размеркаванне энергетычнага рэсурсу, якое пачалося б з прамысловага сектару, не давала б краіне з поўнай пастаўкай канкурэнтнай перавагі над тымі краінамі, якія пацярпелі ад дзеянняў РФ.

Меркаванні
Без расейскага газу і нафты. Як будуць жыць палякі?
2022.05.07 13:52

Нагадаем, што ў сакавіку прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выдаў загад аб аплаце расейскага газу выключна ў рублях, не ў еўрах. Кіраўніцтва ЕЗ у адказ заявіла, што не будзе выконваць гэтага патрабавання. У канцы красавіка Расея аб’явіла аб прыпыненні паставак газу ў Польшчу і Балгарыю ў сувязі з адмовай гэтых краінаў плаціць у рублях.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў