Як будзе рухацца транспарт у Менску 9 мая


З нагоды святочных мерапрыемстваў у Менску плануецца перакрыццё дарог у цэнтры, праз гэта некаторыя маршруты грамадскага транспарту памяняюць на дзень, паведамляе ДАІ.

9 траўня з 7:00 раніцы і да заканчэння святочных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў першай палове дня на плошчы Перамогі, уводзіцца часовае абмежаванне руху транспарту, за выключэннем грамадскага, па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліца Казлова, на вуліцы Захарава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай, а таксама на вуліцы Кісялёва ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Чырвонай.

Схема перакрыцця дарожнага руху. Выява: ДАІ

З 09:00 рух усіх відаў транспарту цалкам закрыюць.

Пры правядзенні вячэрніх мерапрыемстваў з 18:00 на названых участках вуліц зноў закрыюць рух уласнага аўтатранспарту, а з 19:00 – і грамадскага.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху ўстрымацца ад паездак на асабістых аўтамабілях у названы перыяд часу і для наведвання святочных мерапрыемстваў скарыстацца грамадскім транспартам.

Як будзе працаваць наземны транспарт

З-за перакрыццяў зменяцца некаторыя маршруты аўтобусаў, папярэджвае «Менсктранс».

З 8.00 да 13.00 і з 17.00 да 24.00:

Аўтобусы № 18, 26, 26А пойдуць па праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайская ў абодвух напрамках, з усімі прыпынкамі на змененым участку.

З 9.00 да 13.00 і з 17.00 да 24.00:

Аўтобусы № 100, 115Э паедуць па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўская, Першамайская, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках, аўтобусы № 115Э не будуць рабіць прамежкавыя прыпынку;

аўтобусы № 300Э ад аўтавакзала «Цэнтральны» паедуць па вуліцах Бабруйская, Свярдлова, Маякоўскага, Аранская, праспекце Партызанскі, вуліцах Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльная, Філімонава, праспекце Незалежнасці і далей па маршрутах у абодвух напрамках;

аўтобусы № 57 накіруюць па вуліцах Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, Клары Цэткін, праспекце Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках з усімі прыпынкамі на змененым участку.

Час сканчэння абмежаваннящ пазначаны прыкладна, а трасы аўтобусаў могуць аператыўна змяняць пры неабходнасці.

Як будзе працаваць метро

Метро 9 мая будзе працаваць па графіку нядзельных дзён, але з 20.00 да 24.00 цягнікі будуць хадзіць часцей, чым звычайна, піша падземка. Інтэрвал – 5 хвілін.

У першай палове дня і ўвечары выхад (і ўваход) са станцыі «Плошча Перамогі» да мемарыяльнай пляцоўцы і Вечнага агню будуць абмяжоўваць.

Нагадаем таксама, што на станцыях метро ў гэты дзень будуць працаваць нарады міліцыі.

Каб не збіраліся чэргі ля касаў, метрапалітэн просіць загадзя купляць жэтоны і праязныя.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў