Энтані Блінкен раскрытыкаваў ідэю замарожвання канфлікту ва Украіне


Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен на гэтым этапе не бачыць падставаў для перамоваў аб спыненні агню ў вайне Расеі супраць Украіны. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю выданням медыягрупы «Funke» і французскай газеце «Ouest-France», паведамляе «DW».

«Калі спыненне агню прывядзе да замарожвання канфлікту, ратыфікацыі захопу Расеяй пэўных тэрыторыяў ва Украіне, і калі яно будзе вытлумачана як дазвол Расеі рэарганізавацца, адпачыць, а затым зноў напасці, калі ёй будзе зручна, гэта не будзе справядлівым і трывалым мірам», – падкрэсліў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

Паводле Блінкена, 141 краіна ў ААН выказалася за справядлівы мір і павагу асноўных прынцыпаў, якія ляжаць у аснове статуту арганізацыі, «якія былі парушаны Расеяй, уключаючы тэрытарыяльную цэласнасць».

Энтані Блінкен падкрэсліў, што перад Захадам стаяць дзве мэты. Першая палягае ў тым, каб зрабіць усё магчымае і дапамагчы Украіне вярнуць захопленыя РФ тэрыторыі, у прыватнасці, з дапамогай контрнаступу, які чакаецца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Другая – дапамагчы Кіеву стварыць сярэднетэрміновы і доўгатэрміновы патэнцыял для стрымоўвання агрэсіі і для самаабароны, дадаў дзяржсакратар ЗША. Паводле кіраўніка Дзярждэпартаменту, спатрэбяцца значныя намаганні, каб дапамагчы Украіне аднавіцца ад разбурэнняў. Акрамя таго, пакуль Расея не зменіць курсу, «мы павінны захоўваць беспрэцэдэнтны ціск» на Маскву праз санкцыі і экспартны кантроль, падкрэсліў Блінкен.

Аналітыка
«Чырвоныя лініі для расейскіх ручак». Што дасць нашаму рэгіёну глабальнае супрацьстаянне
2023.02.25 08:00

Блінкен таксама пракаментаваў планы Крамля размясціць тактычную ядравую зброю ў Беларусі. «Перш за ўсё, гэта рыторыка чарговы раз абсалютна безадказная, – падкрэсліў амерыканскі дыпламат. – Адзіная краіна, якая гаварыла аб ядравай зброі або пагражала, схавана або відавочна, яе ўжыць – прычым падчас агрэсіі супраць Украіны, – гэта сама Расея», – канстатаваў ён.

Hавiны
Джо Байдэн выказаўся наконт размяшчэння тактычнай ядравай зброі ў Беларусі
2023.03.29 09:56

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў