У віцебскай школе вучняў настройваюць супраць украінскага народу


Днямі ў віцебскай школе № 25 у актавай зале адбыўся сход вучняў, на які запрасілі нібыта былых вязняў канцлагераў (паводле іншай версіі, гэта звычайныя пенсіянеры). У адным з такіх «вязняў» пазналі старшыню гэтак званага вайскова-патрыятычнага клубу Анатолія Бурда, які пачаў настройваць дзяцей супраць Украіны і ўкраінцаў, называючы іх бандэраўцамі.

Здымак выступу Анатолія Бурда на адным з расейскіх сайтаў, які супрацоўнічае з Міністэрствам абароны Расеі.
Фота: v-ipc.ru

Відэа з запісам выступаў даслалі ў рэдакцыю «Белсату». Запрошаны Анатолій Бурдо пачаў негатыўна выказвацца пра ўкраінцаў, кажучы: «Мы не дапусцім гэтых бандэраўцаў, каб яны панавалі над намі. Яны сеюць варожасць, каб не ўспрымаць нас як людзей». Гэта толькі частка ягонай прамовы.

Імпрэзу прысвяцілі 11 красавіка – Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Школьнікі расказалі, што класныя кіраўнікі нікога не выпускалі з залы дадому і да рэпетытараў, а пра сустрэчу паведамілі за гадзіну.

Сярэдняя школа № 25.
Фота: Яндекс-Карты

Таксама паведамляюць, што адміністрацыя гэтай школы прымушае настаўнікаў рабіць унёскі ў Чырвоны Крыж для ўцекачоў. Ад педагогаў патрабуюць па 10 рублёў унёскаў.

«Патрабуюць ад усіх у загадным парадку, складзены спіс з усімі прозвішчамі працаўнікоў. За працэс адказвае завуч Дзіна Шаўчэнка, якая актыўна прапагандуе ў школе сваю палітыку, цягае навучэнцаў на ўсе праўладныя імпрэзы. Выклікае АМАП на незалежных назіральнікаў», – распавядае крыніца «Белсату».

Дзіна Шаўчэнка.
Фота: sch25.pervroo-vitebsk.gov.by

Таксама ў звязку з цяперашнімі цэннікамі на офісную паперу завуч школы прымушае настаўнікаў прыносіць самім па блоку паперы.

Hавiны
Патрыятызм ці злачынства? Каго і за што ў Беларусі вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»
2022.04.08 14:36

АД belsat.eu

Стужка навінаў