Што адбывалася ў свеце ў сакавіку, і пра якія навіны мы маглі не пачуць у звязку з вайною ва Украіне


На фоне расейскага ўварвання ва Украіну амаль увесь сакавік выпаў з інфармацыйнага жыцця. Практычна незаўважанаю прайшла сакавіцкая прэзентацыя «Apple», пра цырымонію «Оскар» стала вядома толькі дзякуючы таму, што актор Ўіл Сміт заляпіў аплявуху вядоўцу, а каронавірус насамрэч нікуды не знік. «Белсат» высвятляў, якім чынам свет намагаўся жыць сваім жыццём падчас вайны ў Еўропе.

Славуты амерыканскі актор Ўіл Сміт абвясціў пра сыход з Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук пасля інцыдэнту на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», паведаміў 2 красавіка штотыднёвік Variety.

Падчас уручэння прэміі «Оскар» Сміт ударыў коміка Крыса Рока, які няўдала пажартаваў пра жонку актора. Ўіл Сміт назваў свае дзеянні «шакавальнымі, абразлівымі і недаравальнымі», дадаўшы, што гатовы пагадзіцца з любымі дадатковымі наступствамі, якія рада акадэміі палічыць неабходнымі.

28 сакавіка ў Лос-Анджэлесе адбылася 94-ая цырымонія ўручэння прэміі Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук 2021 года.

У намінацыі «Найлепшы фільм» перамагла камедыйна-драматычная карціна пра дарослае жыццё «CODA: Дзіця глухіх бацькоў».

Найлепшаю рэжысёрскаю працаю прызналі псіхалагічную драму «Сіла сабакі» новазеландскай рэжысёркі Джэйн Кэмпіян. Тытул «Найлепшы актор» атрымаў Ўіл Сміт за ролю Рычарда Ўільямза ў драме «Кароль Рычард». У катэгорыі «Найлепшая жаночая роля» «Оскар» атрымала амерыканка Джэсіка Чэстэйн за ролю ў драме «Вочы Тэмі Фэй».

«Найлепшым акторам другога плану» стаўся амерыканец Трой Майкл Коцур за ролю ў фільме «CODA: Дзіця глухіх бацькоў». Амерыканская акторка і спявачка Арыяна ДэБоўз перамагла ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плану» за ролю ў мюзікле «Ўэстсайдская гісторыя».

Фота: pixabay.com

7 красавіка сталі вядомыя пераможцы глабальнага конкурсу World Press Photo 2022. Усе фотаздымкі былі зробленыя ў 2021 годзе. У намінацыі «Фота года» перамагла праца Эмбэр Брэкен. Мастачка адлюстравала акцыю памяці пра дзяцей, якія загінулі ў канадскай правінцыі Брытанская Калумбія. У траўні летась у Кэмлупсе на месцы былой школы-інтэрнату выявілі масавае пахаванне 215 дзяцей.

Меркаванні
7 фільмаў пра мінулае, што сталі фільмамі пра сучаснасць
2022.03.29 09:00

Пандэмія каронавіруса не знікла

САЗ цягам сакавіка і пачатку красавіка папярэджвае, што пандэмія COVID-19 яшчэ далёкая ад завяршэння. Праўда, медыкі ўва ўсім свеце звяртаюць увагу на дзве акалічнасці: рост колькасці захворванняў і зніжэнне смяротнасці ад каронавіруса. Звязана гэта з тым, што цяпер у свеце пануе о-мікрон. Сусветная арганізацыя здароўя прагназуе, што вострая фаза пандэміі можа завяршыцца ўжо сёлета, але сітуацыя залежыць ад вакцынацыі насельніцтва.

У большасці краінаў свету ўлады адмянілі ранейшыя каронавірусныя абмежаванні. Свет адкрывае межы, аднаўляюцца наземнае і паветранае злучэнні, лагістычныя маршруты.

Ілюстрацыйны здымак.
Фота: Белсат

Але адмены абмежаванняў не датычаць Кітаю. Улады краіны іх узмацнілі. Цяпер цалкам або часткова закрытыя 23 кітайскія гарады, у якіх жывуць каля 193 мільёнаў асобаў.

Паводле звестак Універсітэту Джонза Гопкінза, у свеце выявілі амаль 496,5 мільёна інфікаваных каронавірусам, ахвярамі інфекцыі сталі больш за 6 мільёнаў пацыентаў.

Тэхналогіі

На фоне вайны ва Украіне адбылася традыцыйная прэзентацыя Apple. Распрацоўнікі з гораду Купэртынаў прадэманстравалі новыя смартфоны, таблеты і камп’ютары. Навінкі цяпер ужо даступныя ў крамах краінаў свету.

А вось адзін з канкурэнтаў «яблычнай прадукцыі» – кампанія Samsung – пасля прэзентацыі свайго флагманскага смартфона атрымала шквал крытыкі на слабую прадукцыйнасць «Galaxy S22». У выніку аператары ў Паўднёвай Карэі знізілі кошт на прыладу ўдвая за некалькі тыдняў з моманту запуску.

Выбары ў Францыі

10 красавіка ў Францыі адбудзецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Паводле сацыялагічных апытанняў, большасць галасоў мае пакуль Эманюэль Макрон. Аднак кіраўніца Нацыянальнага аб’яднання Марын Ле Пэн адстае ад дзейнага прэзідэнта толькі на шэсць пунктаў. Таму цалкам імаверны другі тур.

Emannuel Macron, zdj.: elysee.fr
Эманюэль Макрон.
Фота: elysee.fr

Але ўсе падзеі ў свеце сёння адбываюцца ва ўмовах вайны ва Украіне, што, безумоўна, накладае адбітак. Напрыклад, сярод удзельнікаў конкурсу «World Press Photo» перамог у катэгорыі доўгатэрміновых праектаў французскі фатограф Гіём Эрбо з праектам пра Украіну – Ukraine Crisis. Цырымонію «Оскару» распачала хвіліна маўчання на знак памяці пра загінулых ва Украіне. Выведка ў Кіеве паведамляла, што расейскія вайскоўцы падчас уварвання масава хварэлі на COVID-19. А найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі заявілі, што пакідаюць расейскі рынак у межах санкцыяў краінаў Захаду.

Hавiны
«EPAM» сыходзіць з Расеі з прычыны вайны ва Украіне
2022.04.08 10:20
Hавiны
Расею выключылі з Рады правоў чалавека ААН. У адказ Крэмль заявіў, што Расея выходзіць сама
2022.04.07 22:21

belsat.eu

Стужка навінаў