У шэрагу грузінскіх гарадоў праходзяць жаночыя маршы супраць Закону аб замежных агентах


Пасля масавых выступаў у Тбілісі 7 сакавіка, якія скончыліся сілавым разгонам пратэстоўцаў і затрыманнямі, 8 сакавіка ў 10 гарадах Грузіі праходзяць жаночыя маршы супраць Закону аб замежных агентах . 

Жаночы марш у Тбілісі. Скрыншот з відэа: tbilisipeople / Teleram

Шэсці заяўленыя ў наступных гарадах: Тбілісі, Кутаісі, Батумі, Азургеці, Амбралауры, Балнісі, Горы, Тэлаві, Ахмэта, Марнэулі.

Абвешчаная наступная акцыя пратэсту ў Тбілісі каля парламенту. Людзі пачалі збірацца.

Гэтая акцыя – працяг учорашняй і прымеркаваная да праведзенага дэпутатамі кіроўнай партыі Закону аб замежных агентах, паводле якога ўводзіцца справаздачнасць за замежнае фінансаванне, рэестр юрыдычных асоб і СМІ, а таксама крымінальная адказнасць за невыкананне гэтых патрабаванняў.

Людзі збіраюцца на акцыю пратэсту ў Тбілісі 8 сакавіка. Крыніца: Urban_Georgia / Telegram

Парламент Грузіі 7 сакавіка прыняў у першым чытанні законапраект аб замежных агентах, які выклікаў хвалю пратэстаў у Тбілісі. Некалькі тысяч чалавек сабраліся на галоўным праспекце Тбілісі каля будынку парламенту. Для разгону мітынгоўцаў былі выкарыстаныя слезацечны газ, вадамёт ды сотні сілавікоў.

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла пра пачатак расследавання паводле крымінальнай справы па фактах гвалтоўных інцыдэнтаў, што мелі месца на акцыі пратэсту 7 сакавіка ў Тбілісі каля будынку парламенту. 66 асобаў былі затрыманыя паводле адміністратыўных артыкулаў.

Як заяўляюць грузінскія ўлады, каля 50 супрацоўнікаў МУС атрымалі раненні, некалькім з іх спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне. Таксама пацярпелі і цывільныя грамадзяне.

Фота
Вадамёт і слезацечны газ. Як выглядала сталіца Грузіі падчас пратэстаў
2023.03.08 15:13

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў