Спецвытворчасць за дапамогу ахвярам і катаванні сцягам. Рэпрэсіі ў Беларусі 8 лютага


«Белсат» працягвае адсочваць факты рэпрэсіяў у дачыненні беларусаў за іх антываенную пазіцыю і нязгоду з гвалтам сілавікоў і рэжымам, які ўсталяваўся ў Беларусі.

Гадавіна Слуцкага збройнага чыну
Мужчына трымае вялікі бела-чырвона-белы сцяг падчас марша на Дзень беларускіх герояў. Варшава, Польшча. 26 лістапада 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат.

У Менскім гарадскім судзе 8 лютага прайшлі спрэчкі бакоў на працэсе ў «справе «BYPOL»». Пракурор запатрабаваў для ўсіх фігурантаў справы ад 11 да 25 гадоў зняволення і гіганцкія штрафы. Удзельнікаў арганізацыі судзяць завочна.

Былога палітвязня Аляксея Раманава арыштавалі другі раз запар. Яго затрымалі падчас масавага «хапуну» ў Беларусі 23 студзеня. Зранку яго дапытвалі ў КДБ, а вечарам перавялі ў ІЧУ. Праз некалькі дзён яго за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП) арыштавалі на 15 содняў. 8 лютага яго зноў асудзілі да 15 содняў арышту. Раманаў мае інваліднасць праз анкалагічную хваробу і цяжкія хранічныя захворванні. За першыя 15 дзён ён тройчы трапляў у шпіталь, у яго былі моцныя прыступы. Але пасля шпіталю яго вярталі назад у ізалятар.

Hавiны
Для аховы калоніяў МУС выкарыстоўвае беспілотнікі
2024.02.08 15:52

Сілавікі затрымалі Міхаіла Закірава, барбера з Ваўкавыску. Сцвярджаецца, што ён удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

За «экстрэмісцкія» падпіскі быў затрыманы Станіслаў Радоўскі. На відэа сілавікоў ён прызнаўся ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога».

Следчы камітэт пачаў «спецыяльную вытворчасць» супраць прадпрымальніка Ігара Парункевіча, былога ўладальніка бару ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій. Супраць яго пачатася крымінальная справа паводле трох артыкулах КК – за «распальванне варожасці», «абразу Лукашэнкі» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да міліцыянта».

Hавiны
МЗС Польшчы выступіла з заяваю на гадавіну прысуду Анджэю Пачобуту
2024.02.08 14:20

Берасцейца асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за каментары ў бок двух міліцыянтаў – начальніка АУС Салігорску Аляксандра Шаравара і намесніка начальнкіа УУС Менскага аблвыканкаму Мікалая Максімовіча. Суд Маскоўскага раёну Берасця 25 студзеня асудзілі Віктара Астапука паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Прысуд вынесла суддзя Інна Клышпач.

Жыхара Полацку затрымалі за каментар на адрас памерлага начальніка аршанскага РАУС. На відэа сілавікоў затрыманы таксама «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Сілавікі прымусілі жанчыну на камеру цалаваць чырвона-зялёны сцяг. Відэа з ёю апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. Сцвярджаецца, што затрыманая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і пісала паведамленні ў «экстрэмісцкіх» чатах.

Беларуская спявачка Рыта Дакота трапіла ў Расеі ў спіс з артыстаў, «забароненых да канцэртнай дзейнасці». Яго накіравалі расейскім прамоўтарам і музычным прадзюсарам.

Hавiны
Уцёкі бяздомнага дапамаглі выявіць новыя доказы здзекаў на Акрэсціна
2024.02.08 13:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў