Канстанцінопальскі патрыярхат у Літве прызнаны традыцыйнай дэнамінацыяй


Міністэрства юстыцыі Літвы надало юрыдычнае прызнанне праваслаўнай супольнасці Канстанцінопальскага Патрыярхату. Пра гэта паведаміў прэс-прадстаўнік міністра юстыцыі Паўлюс Жэйміс, піша DELFI.

Патрыярх Варфаламей І і прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце падпісваюць дамову аб супрацы ва ўрадзе Літвы. 21 сакавіка 2023 года.
Фота: Ганна Русінава / Белсат

Праваслаўную царкву Літвы Канстанцінопальскага патрыярхату зарэгістравалі як традыцыйную дэнамінацыю.

Прызнанне Экзархату дазволіць ёй атрымаць фінансавую падтрымку дзяржавы, якая размяркоўваецца сярод традыцыйных рэлігійных суполак.

Аналітыка
Канстанцінопальскі патрыярхат вяртаецца ў Літву. Беларусь – наступная?
2023.03.23 13:36

У Літоўскі экзархат Канстанцінопальскага патрыярхату ўваходзяць дзесяць святароў, у тым ліку два беларускія – Георгій Рой і Аляксандр Кухта, і дзесяць мясцовых праваслаўных прыходаў. Узначальвае яе іераманах Юстын Ківілаа з Эстоніі.

Стварэнне структураў Канстанцінопальскага патрыярхату ў Літве стала адказам на выгнанне з мясцовай мітраполіі РПЦ святароў, якія выступілі супраць расейскага ўварвання ва Украіну.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў