«Адказнасць за крызіс нясе спікер КР». НАУ адклікала свайго дэлегата з Каардынацыйнай рады


Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення прыняла рашэнне адклікаць з Каардынацыйнай рады свайго дэлегата Арцёма Брухана ў сувязі з завяршэннем 8 лютага паўнамоцтваў другога склікання Каардынацыйнай рады.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, лідар Народнага актыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на слуханнях Каардынацыйнай рады, прысвечаных вызваленню палітвязняў. Варшава, Польшча. 2 снежня 2023 года.
Фота: Карына Пашко / Белсат

«Паколькі ў Статуце Каардынацыйнай рады быў прапісаны тэрмін яе паўнамоцтваў да 8 лютага, НАУ прыняло рашэнне сёння адклікаць свайго прадстаўніка ў КР», – заявілі ў структуры.

НАУ выступае за правядзенне выбараў у Каардынацыйную раду паводле сістэмы наўпроставага галасавання за спісы, дзе ў кожнага выбарніка ёсць адзін голас.

«Лічым, што ўсю палітычную адказнасць за крызіс у Каардынацыйнай радзе нясе спікер КР Андрэй Ягораў», – адзначылі ў Народным антыкрызісным упраўленні.

Каментар
Віцэ-спікерка Алена Жываглод пайшла з Каардынацыйнай рады. Ейнае месца, магчыма, заняў Рудзік
2024.02.08 13:28

Віцэ-спікерка Алена Жываглод вечарам 7 лютага паведаміла чальцам Каардынацыйнай рады, што складвае паўнамоцтвы, бо 8 лютага мусілі скончыцца паўнамоцтвы ўсёй Каардынацыйнай рады. Але Каардынацыйная рада 8 лютага ўнесла змены ў Статут і працягнула свой мандат да першага дня агульнага пасяджэння наступнага складу. Ян Рудзік вырашыў, што ў такім выпадку Статут Каардынацыйнай рады робіць яго віцэ-спікерам, бо ён заняў трэцяе месца на выбарах спікера.

Спікер Андрэй Ягораў у гэтым не ўпэўнены. Ён кажа, што Статут нібы і прадугледжвае падобную схему, але сітуацыя з зыходам віцэ-спікера там не апісаная, таму цяпер пра гэта ідуць размовы на нарадзе фракцыяў.

Выбары ў КР, якія планавалася правесці ў лютым, пакуль не арганізавалі, дату і спосаб галасавання не назвалі.

Каментар
Ягораў: Выбары ў Каардынацыйную раду могуць прайсці ў траўні. Ці аж у ліпені
2024.02.08 15:12

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў