У Турцыі пасля землятрусу зніклі чацвёра беларускіх грамадзянаў


У Турцыі да гэтага часу няма сувязі з чатырма беларусамі, піша выданне Tochka.by са спасылкай на беларускае пасольстве ў Анкары.

Наступствы землятрусу ў Турцыі.
Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

Паводле беларускага консульства ў Турцыі, у гэтай краіне на консульскім уліку застаюцца больш за 400 беларусаў. 53 асобы жывуць на паўднёвым усходзе краіны, якія пацярпелі ад землятрусу. Працаўнікі консульства абтэлефаноўваюць людзей. Напярэдадні пяцёра грамадзянаў нашай краіны не выходзілі на сувязь. Але пазней стала вядома пра адну жанчыну, якая ляжыць у больніцы гораду Антак’я.

Месцазнаходжанне чатырох грамадзянаў Беларусі пакуль не вядомае, сярод іх двое дзяцей.

Паводле новых звестак уладаў Турцыі, ахвярамі землятрусу сталі 6957 асобаў. У Сірыі загінулі 2547 чалавек.

Hавiны
Муж беларускі, якая знікла ў Турцыі пасля землятрусу, памёр
2023.02.08 11:29

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў