Муж беларускі, якая знікла ў Турцыі пасля землятрусу, памёр


Муж беларускі, сям’я якой пацярпела ў Турцыі пасля землятрусу, раніцай 8 лютага памёр у больніцы. Аляксандра Акпінар ляжыць у больніцы, а інфармацыі пра ейнага маленькага сына ўсё яшчэ няма, піша «Зеркало».

Аляксандра Акпінар з сям’ёй. Крыніца: news.zerkalo.io

Кемаль Акпінар, муж беларускі Аляксандры Акпінар, якую шукалі ў Турцыі пасля землятрусу, памёр. Аляксандра да гэтага часу застаецца ў больніцы. Інфармацыі пра ейнага маленькага сына яшчэ няма.

6 лютага ў Турцыі пасля землятрусу знікла беларуска з сям’ёй. Аляксандра Акпінар з мужам і дзіцём жыве ў правінцыі Хатай, якая найбольш пацярпела ад землятрусу. Паведамлялася, што апошні раз беларуска выходзіла на сувязь увечары 5 лютага.

Магутны землятрус адбыўся ў Турцыі і Сірыі ўначы з 5 на 6 лютага, удзень 6 лютага падземныя штуршкі працягнуліся. Колькасць ахвяраў пастаянна расце, вядома, што загінулі каля 6 тысячаў чалавек, дзясяткі тысячаў атрымалі раненні.

Hавiны
Знайшлася беларуска, сувязь з якой знікла пасля землятрусу ў Турцыі
2023.02.07 15:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў