Алену Гнаўк перавялі з ІЧУ ў СІЗА


Алена Гнаўк з катом Васілёчкам, тым самым што дастаўся ў спадчыну ад суседкі, што спрабавала забіць.
Фота: belsat.eu

Спадарыня ўжо амаль месяц за кратамі, яе абвінавачваюць па двум артыкулам крымінальнага кодэксу. Цяпер Алена Гнаўк знаходзіцца ў СІЗА № 6 Баранавічаў, куды яе перавялі з пружанскага ІЧУ.

На 64-гадовую жанчыну, якая не згодная была маўчаць, завялі ўжо чатыры крымінальных справы. Па двух з іх яе асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Але Алена Гнаўк працягнула актыўную дзейнасць, яна пісала звароты да ўладаў і здымала відэа. Напрыклад, жанчына распавяла пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Сённяшнія ўлады ацанілі гэта як распаўсюд «загадзя хлуслівых звестак аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». І завялі на Гнаўк дзве крымінальных справы: дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). Пад вартай жанчына знаходзіцца з 11 студзеня.

Hавiны
Пенсіянерку Алену Гнаўк вінавацяць у дыскрэдытацыі Беларусі і паклёпе на Лукашэнку
2022.02.01 15:23

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў