Пайшоў з жыцця былы кіраўнік Коласаўскага тэатру Рыгор Шацько


У суботу 7 студзеня не стала былога дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Рыгора Шацько. Пра смерць артыста паведамілі на старонцы тэатру ў Instagram.

Рыгор Шацько.
Фота: Коласаўскі тэатр / Facebook

Рыгору Шацько было 63 гады. Ён заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, цягам 15 гадоў (1997-2012) кіраваў віцебскім драмтэатрам імя Якуба Коласа, быў вядучым майстрам сцэны. У 2002 годзе атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне».

Развітанне з артыстам адбудзецца ў панядзелак 9 студзеня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску (пачатак грамадзянскай паніхіды – у 12:00).

Пахаваюць былога дырэктара тэатру 10 студзеня на ягонай радзіме – у аграгарадку Ракаў Валожынскага раёну Менскай вобласці.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў