Дзевяць расейскіх верталётаў прызямліліся пад Менскам


Дзевяць верталётаў паветрана-касмічных сілаў (ПКС) Расеі прызямліліся на аэрадроме «Мачулішчы» пад Менскам, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

«У цяперашні час на аэрадром «Мачулішчы» ўжо пачалі прыбываць барты ПКС РФ. Гэтак, вядома пра 9 верталётаў Мі-8 і Мі-24, на некаторых з іх заўважаны сімвал «Z», – піша «Беларускі Гаюн».

Як мяркуюць назіральнікі, авіяцыя ПКС Расеі будзе дыслакавацца не толькі ў Мачулішчах, але і на аэрадроме ў Баранавічах. Не выключаюць, што могуць быць задзейнічаныя таксама Лідскі, Лунінецкі і Бабруйскі аэрадромы.

Паводле звестак «Беларускага Гаюна», расейская авіяцыя будзе прыбываць у Беларусь да 12 студзеня.

5 студзеня 2023 года Міністэрства абароны Беларусі анансавала правядзенне сумесных лётна-тактычных вучэнняў збройных сілаў РБ і Расеі і заявіла, што рэгіянальная групоўка войскаў будзе нарошчвацца. 6 студзеня паведамлялася пра прыбыццё ў краіну адразу двух эшалонаў з вайсковай тэхнікай з Расеі. 7 студзеня ў Віцебск прыбыў спецыяльны цягнік з расейскімі вайскоўцамі. Эшалон мог прывезці ў Беларусь каля 800 расейскіх вайскоўцаў.

ВІДЭА
Як беларускія добраахвотнікі абараняюць Бахмут
2023.01.06 18:50

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў